Спадчына: Камянецкая цэнтральная раённая бібліятэка
Панядзелак, 14 Кастрычнік 2024 12:45
16 кастрычніка 2024 г. — 80 гадоў з дня адкрыцця Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя У. М. Ігнатоўскага (1944)
Кніжная культура Беларусі налічвае шмат стагоддзяў развіцця, на працягу якіх былі створаны каштоўныя скарбы. З 1732 г. стараства ў Камянец-Літоўскім атрымала жонка канцлера ВКЛ Яна Сапегі Канстанцыя Сапега, якая пераехала разам са сваім кнігазборам (каля 740 назваў). Нашчадкам Канстанцыі быў яе брат Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька». Па яго волі ў 1757 г. бібліятэку Канстанцыі Сапегі перавезлі ў Нясвіж, а адтуль у 1772 г. яна перададзена бібліятэцы Расійскай акадэміі навук.